Залескі сельсавет (Кобрынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Закросніцкі сельсавет)
Залескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Залессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 805
Залескі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Закросніцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Закросніца. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Залескі, цэнтр перанесены ў вёску Залессе[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзена вёска Нятрэба[2], якая ў 1962 годзе вернута ў склад Гарадзецкага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Залескага сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Астроміцкага сельсавета перададзены вёскі Прылукі Вялікія і Калубелі[5]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1979 чалавек[6], з іх 85,9 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 5,5 % — украінцы, 0,8 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1805 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.