Кіселявецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіселявецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кісялёўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 714
Кіселявецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Кіселяве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кісялёўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хабовіцкага сельсавета[1]. У 1973 годзе ў склад Дзівінскага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і Хабовічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,5 % — украінцы, 3,5 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.