Залман Рэйзен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залман Рэйзен
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1887(1887-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1941[1][2][…]
Месца смерці
Бацька Калман Рэйзен[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, бібліёграф, біёграф, журналіст, фатограф

Залман Рэйзен (8 кастрычніка 1887, Койданава Мінскай губерніі — 1941, СССР) — яўрэйскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1908 годзе у Варшаве выдаў падрыхтаваны разам са сваім старэйшым братам Абрамам падручнік «Матчына мова». У 1915 годзе пасяліўся ў Вільні. У 1919—1939 гадах працаваў галоўным рэдактарам яўрэйскага штотыднёвіка «Дзень». Шмат гадоў быў старшынёй Саюза яўрэйскіх журналістаў і літаратараў у Вільні. Удзельнічаў у заснаванні розных яўрэйскіх навучальных устаноў, адзін з заснавальнікаў Яўрэйскага навуковага інстытута.

У 1928 годзе два месяцы знаходзіўся ў турме за пратэст супраць уводзін польскімі ўладамі агульнага (у тым ліку і для ўрэяў) дня адпачынку ў нядзелю. 1 кастрычніка 1939 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР у Вільні і пасаджаны ў турму. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вывезены ў Вілейку.

Памёр у 1941 годзе, абставіны смерці невядомы. Верагодна, загінуў на «этапе», калі вывозілі з Вілейкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свой талент прысвяціў галоўным чынам стварэнню і ўдасканаленню навуковай базы ідыша. У 1921 годзе выдаў граматыку, потым шмат іншых прац па яўрэйскай філалогіі. Быў выдатным даследчыкам гісторыі яўрэйскай літаратуры; яго галоўная праца «Лексікон яўрэйскай літаратуры, перыёдыкі і філалогіі» (у 4 тамах, Вільня 1926—1929), дзе падаюцца біяграфічныя звесткі, навуковы аналіз творчасці вядомых яўрэйскіх пісьменнікаў. Для гэтага выдання сам напісаў шмат біяграфічных артыкулаў. У прадмове да пасляваеннага выдання «Лексікона…» (Нью-Ёрк, 1948) З. Рэйзен названы «піянерам і стваральнікам падмурка лексікаграфіі яўрэйскіх пісьменнікаў». У Нью-Ёрку выйшла пашыранае і дапоўненае выданне «Лексікона…» ў 8 тамах. Віленскае выданне змяшчала 347 біяграфій яўрэйскіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Беларусі, а нью-ёркскае — каля 450. Залману Рэйзену належыць пераклад «Злачынства і пакаранне» Ф. Дастаеўскага на ідыш.

Зноскі

  1. а б Swartz A. Zalman Rejzen // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Zalman Rejzen // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валахановіч А. І. Пісьменніцкая сям’я з Койданава // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / А. І. Валахановіч.-Мінск,2004.-С. 622—623.