Замак герцагаў Урбінскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Від на сабор і герцагскі палац у Урбіна.

Палацца Дукале (італ.: Palazzo Ducale, гэта значыць «герцагскі палац») — былая рэзідэнцыя ўладароў Урбіна, выдатны прыклад палацавага комплексу эпохі Адраджэння і помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы на скале ва Урбіна знаходзіўся невялікі замак. У палове XV стагоддзя Федэрыга да Монтэфельтра заклікаў фларэнтыйскіх дойлідаў, каб узвесці вакол яго палацавыя пабудовы ў апошнім гусце. Найбольшы ўнёсак у праектаванне і будаўніцтва ўнёс далмацін Лучана Лаўрана, які натхняўся творчасцю Брунелескі.

Пасля смерці герцага ў 1482 г. будаўнічыя працы былі прыпынены, але нават у няскончаным выглядзе палац набыў славу ідэальнай рэзідэнцыі для асвечанага манарха. У гэтым кантэксце ён згадваецца Бальдасарэ Кастыльёнэ ў знакамітым трактаце «Пра прыдворнага».

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У наш час у палацы, які доўгі час служыў мэрыяй Урбіна, размешчана збор Нацыянальнай галерэі Марке (галоўным чынам італьянскі жывапіс эпохі Адраджэння). Пры гэтым некаторыя залы палацца нават больш значныя з мастацкага пункта гледжання, чым прадстаўленыя ў ім карціны. Да ліку такіх адносіцца кабінет герцага, на сценах якога з выкарыстаннем прыёмаў інкрустацыі і ілюзіянізму намаляваны паліцы з кнігамі, астранамічнымі і музычнымі інструментамі, а таксама сімваламі вольных мастацтваў. Палацавыя капэлы ў палацца парныя, адна хрысціянская, а іншая — язычніцкая, прысвечаная Музам.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 828
рус.англ.фр.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 43°43′24″ пн. ш. 12°38′16″ у. д. / 43.723333° пн. ш. 12.637778° у. д. (G) (O) (Я)