Захар Рыгоравіч Лышэня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захар Рыгоравіч Лышэня
Дата нараджэння 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1945(1945-02-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне старшына
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Захар Рыгоравіч Лышэня (1917 — 8 лютага 1945) — старшына Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Захар Лышэня нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Пласток (цяпер — Любанскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У верасні 1938 года Лышэня быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях тры разы быў паранены. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, у бітве за Дняпро[1].

Да студзеня 1945 года гвардыі старшына Захар Лышэня камандаваў аддзяленнем разведкі 43-га гвардзейскага артылерыйскага палка 15-й гвардзейскай стралковай дывізіі 5-й гвардзейскай арміі  (руск.) 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. У ноч з 7 на 8 лютага 1945 года пад Уроцлавам Лышэня з таварышам прайшоў у нямецкі тыл і выявіў артылерыйскую і минамётную батарэі праціўніка, захапіў 2 «языкоў» і важныя дакументы. На зваротным шляху разведчыкі трапілі ў засаду. Лышэня быў цяжка паранены і застаўся прыкрываць свайго таварыша, які паспяхова даставіў «языкоў» і дакументы да камандавання. У баі Лышэня быў узяты ў палон. Нягледзячы на катаванні, ён адмовіўся даваць звесткі аб савецкіх частках, і быў павешаны. Пазней яго цела было выяўлена наступаючымі савецкімі часткамі і пахавана ў вёсцы Сабаціска Ніжнясілезскага ваяводства Польшчы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі старшына Захар Лышэня пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, шэраг медалёў. Навечна залічаны ў спісы асабовага складу вайсковай часткі[1].

У гонар З. Лышэні усталяваны помнік у яго роднай вёсцы, названы вуліца і школа ў Любані[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. Кн. 1. — М.: Политиздат, 1990.