Зееў Бен-Ар’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зееў Бен-Ар’е
Нараджэнне 30 кастрычніка 1945(1945-10-30) (78 гадоў) ці 1945
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, перакладчык
Месца працы

Зееў Бен Ар'е (30 кастрычніка 1945[1], Харкаў, Украіна) — ізраільскі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт — аддзяленне матэматычнай і прыкладной лінгвістыкі. Мае ступень магістра. У 1971 выехаў у Ізраіль. У 19721993 працаваў на ізраільскім радыё, у апошнія гады — галоўным рэдактарам аддзелу навін, аддзела радыёвяшчання на рускай мове. Ад 1993 на дыпламатычнай службе. У 19931996 — памочнік пасла ў пасольстве Ізраіля ў Кіеве. У 19971998 у якасці часовага паверанага ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь узначальваў дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску. Далей працаваў у Маскве на пасадзе прэс-сакратара пасольства Ізраіля. У 2002 адкліканы ў МЗС Ізраіля. У жніўні 2004 зацверджаны ўрадам Ізраіля Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. У 2007 годзе адбыў з сям'ёй на адпачынак, што супала з рэзкімі выказваннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пра яўрэяў. У студзені 2009 года Зееў Бен-Ар'е пакінуў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Яму на змену прыйшоў Эдуард Шапіра.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодае некалькімі мовамі. Пераклаў на іўрыт апавяданне Васіля Быкава «Бедныя людзі», якое было надрукавана ў часопісе Саюза пісьменнікаў Ізраіля «Гаг» у 2007. Рыхтуе да перакладу яшчэ некалькі твораў гэтага аўтара («Афганец» і інш.).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Вольга, сын Георгій, дачка Раніт-Алена.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]