Зольтан Варканьі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зольтан Варканьі
Zoltán Várkonyi
Імя пры нараджэнні Zoltán Várkonyi
Дата нараджэння 13 мая 1912(1912-05-13)[1]
Месца нараджэння Будапешт
Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 10 красавіка 1979(1979-04-10)[1] (66 гадоў)
Месца смерці Будапешт Венгрыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Vera Szemere[d] і Dóra Fáykiss[d]
Дзеці Gábor Várkonyi[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр
Кар’ера 1935—1976
Узнагароды
IMDb ID 0904651
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зо́льтан Ва́рканьі (венг.: Zoltán Várkonyi; 13 мая 1912, Будапешт — 10 красавіка 1979, Будапешт) — венгерскі рэжысёр, акцёр. Народны артыст Венгрыі (1962). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1953, 1956.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1934 годзе Тэатральную акадэмію ў Будапешце. На сцэне з 1935 года. З 1962 года кіраўнік тэатра «Вігсінхаз» у Будапешце. З 1934 года здымаўся ў кіно, з 1951 працаваў і як кінарэжысёр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод роляў: Гамлет (аднайменная п'еса У. Шэкспіра), Сірано дэ Бержэрак (аднайменная п'еса Э. Растана), Дофін («Святая Іаанна» Б. Шоу) і пастановак: «Месяц зайшоў» паводле Д. Э. Стэйнбека, «Дымнае неба» І. Дарваша.

Паставіў фільмы «Фота Хабера» (1963), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965), «Венгерскі набоб» і «Золтан Карпаці» (1966), «Чорныя алмазы» (1976). Здымаўся ў большасці пастаўленых ім фільмаў.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Hallgatói adatbázisАкадэмія тэатра і кіно.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]