Зярвінас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зярвінас
літ.: Zervynos
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 47 чал. (2011)
Часавы пояс
Зярвінас на карце Літвы
Зярвінас (Літва)
Зярвінас

Зярвінас (літ.: Zervynos) — вёска ў паўднёвай Літве, у Варэнскім раёне Алітускага павета, за 8 км на паўночны ўсход ад Марцінконіса, за 16 км на паўднёвы захад ад Варэны.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Зярвінас

Зярвінас размешчана берагах ракі Ула і яе прытока Павільніса, з усіх бакоў акружаная Дайнаўскім лесам і ўключана ў тэрыторыю Дзукійскага нацыянальнага парку.

Зярвінас — архітэктурны помнік дзяржаўнага значэння, складаецца з 48 сядзіб, з якіх 8 з’яўляліся этнаграфічнымі. У цяперашні час налічваецца 11 ахоўных сядзіб з 35 будынкамі, прызнанымі помнікамі канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў.

Захавалася традыцыйная драўляная архітэктура і агульны план, які сфармаваўся ў XVIII стагоддзі. Тут маюцца таксама вялікія драўляныя крыжы, хвоі з дупламі (раней выкарыстоўваліся для пчалярства), могілкі, месца неалітычнай стаянкі[1].

Праз вёску праходзіць чыгунка Вільнюс — Марцінконіс (былая частка лініі Санкт-Пецярбург-Балтыйскі — Варшава-Усходняя, разарванай пасля дэмантажу ўчастка Марцінконіс — Узбярэж), па якой ездзіць прыгарадны дызель-цягнік Вільнюс — Марцінконіс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска згадваецца з 1742 года. У 1869 годзе было 17 сядзіб. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнай войнамі мястэчка было на тэрыторыі спачатку Сярэдняй Літвы (1920—1922), затым Польскай Рэспублікі. У савецкі час у вёсцы працавала пачатковая школа. Тут жыў і працаваў пісьменнік Юозас Апуціс. У вёсцы здымаліся фільмы «Ніхто не хацеў паміраць» (1965) і «Факт» (1981).[2]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1798 годзе было 104 жыхары, у 1858 годзе — 133, у 1921 годзе — 235. Паводле перапісу насельніцтва 1959 года ў вёсцы налічвалася 190 чалавек, у 1970 годзе — 186 чалавек, у 1989 годзе — 103, у 2011 годзе насельніцтва складала 47 чалавек, у 2013 годзе — 50 жыхароў.[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Zervynos. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. 619 psl.
  2. а б VLE.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Zervýnos (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (26 чэрвеня 2014). Праверана 13 студзеня 2018.