Казімір (горад)
Горад
Казімір
|
Казімір — колішні горад у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Існаваў у 1643—1655 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Магдэбургскія правы паселішчу Слабада ў Бабруйскім старостве былі нададзены прывілеем каралевы і вялікай княгіні Цэцыліі Рэнаты ў 1643 годзе, з таго часу яно існавала як горад Казімір.
Прывілей выявіў і апублікаваў доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін. Паводле яго высноў, горад размяшчаўся на месцы сучаснай вёскі Каралёва Слабада-2 (цяпер Краснаўскі сельсавет Светлагорскага раёна). Названы горад быў, напэўна, у гонар сына Цэцыліі Рэнаты — Жыгімонта Казіміра Вазы (1640—1647)[1]. Месціўся на правым высокім беразе Бярэзіны, за 22 км ад Бабруйска.
Разбураны ў 1655 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667).
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2006 года на месцы горада праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 тэрыторыі былога горада нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[2].
Зноскі
- ↑ Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. С. 215—223. (руск.)
- ↑ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рассадзін С. Я., Міхальчанка А. М. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Гербы и сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2005.
- Каваленка А. У. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
- Ермакоў М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
- Міхаленка І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009. 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
- Романцов В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.) (руск.)
- Романцов В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.) (руск.)
- Романцов В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.) (руск.)
- Раманцоў В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
- Усцінаў Р. Хто шукае — той заўжды знойдзе // Ранак-плюс. 2009. № 34. — С. 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]2006
[правіць | правіць зыходнік]2007
[правіць | правіць зыходнік]2008
[правіць | правіць зыходнік]- В Светлогорском районе завершились археологические раскопки на месте города Казимир (БелаПАН) 2008. 18 ліпеня. (руск.)
- Антановіч К. Беларуская Троя // Культура. 2008. № 31. Архівавана 26 кастрычніка 2020.
2009
[правіць | правіць зыходнік]- Маслюкоў Т. Апошні невядомы горад Еўропы: ячшэ адна звестка // Рэгіён-BY. 2009. 15 сакавіка.
- Антановіч К. Адкуль у вёсцы дзядзінец // Культура. 2009. № 21. Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Маслюкоў Т. На раскопках невядомага горада // Радыё «Свабода». 2009. 8 жніўня.
- Маслюкоў Т. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў // Рэгіён-BY. 2009. 14 жніўня.