Цэцылія Рэната Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэцылія Рэната Габсбург
Цэцылія Рэната Габсбург
Cecylia renata ferdynandowna coat of arms 17th century.gif
Каралева Польская і вялікая княгіня літоўская
1637 — 1644
 
Веравызнанне: каталіцтва
Бацька: Фердынанд II Габсбург
Маці: Марыя Ганна Вітэльсбах

Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (польск.: Cecylia Renata Habsburżanka, ням.: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.

Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкае партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.

Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахаваная ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.

Папярэднік:
Канстанцыя Габсбург
Польскія каралевы
16371644
Пераемнік:
Людвіка Марыя ганзага
Папярэднік:
Канстанцыя Габсбург
Вялікія княгіні літоўскія
16371644
Пераемнік:
Людвіка Марыя ганзага

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]