Кайзершмарн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыгатаваны кайзершмарн

Кайзершмарн (ням.: Kaiserschmarrn, таксама Kaiserschmarren — кайзераўскі (імператарскі) амлет) — салодкая мучная страва аўстрыйскай, у прыватнасці, венскай кухні.

Для прыгатавання кайзершмарна выкарыстоўваецца цеста для салодкіх блінцоў: мука, малако, яйкі, цукар і драбок солі. Цеста выліваецца на патэльню і смажыцца да таго часу, пакуль ніжні бок не будзе гатовы. Затым цеста ў працэсе падсмажвання падзяляюць лапатачкай (двума відэльцамі) на невялікія кавалачкі і смажыцца да ўтварэння хрумсткай скарыначкі. Кайзершмарн падаюць, пасыпаўшы цукровай пудрай, звычайна з ванільным соусам або павідлам (узварам) (традыцыйна з слівы). Магчымы і іншыя варыянты прыгатавання — з даданнем разынак, міндаля, арэхаў і інш. Калі загадзя ўзбіць яечны бялок з цукрам, кайзершмарн атрымаецца асабліва паветраным.

Прыгатаванне

Паводле легенды кайзершмарн быў любімай стравай аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I (1830—1916), адкуль і пайшла назва. Іншая легенда абвяшчае, што імператар вельмі любіў палачынкі (салодкія блінцы). Калі яны выходзілі занадта тоўстымі ці рваліся ў працэсе падрыхтоўкі, прыдворны кухар падаваў іх прыслузе ў форме кайзершмарна, бо яны былі непрыдатныя для стала імператара (ням.: A Schmarrn des am Kaiser zu servieren).

Земэльшмарн рыхтуецца аналагічна кайзершмарну, але замест мукі выкарыстоўваюцца размочаныя ў малацэ і здробненыя булачкі (ням.: Semmel — булачка).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]