Мука
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мука́ — прадукт харчавання, які атрымліваецца ў выніку перамолвання збожжа розных культур. Мука можа вырабляцца з такіх сартоў хлебных збожжавых культур як пшаніца, полба, жыта, грэчка, авёс, ячмень, проса, кукуруза, рыс і дагуса. Асноўную масу мукі выпрацоўваюць з пшаніцы. З'яўляецца неабходным складнікам пры вырабе хлеба. Пшанічную пякарную муку падраздзяляюць на сарты: крупчатку, вышэйшы, першы, другі, шатраваную.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |