Каймакам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каймака́м[1] (турэцк.: kaymakam, крымскатат.: qaymaqam, асман. قائم مقام‎ ад араб. قائم مقام‎‎ [qā'im maqām] «намеснік») — у Турцыі, на Паўночным Кіпры і ў Ліване, а раней у Асманскай імперыі кіраўнік адміністрацыі павета (турэцк.: ilçe, асман. kaza‎) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі другога ўзроўню.

У Малдаўскім і Валашскім княствах каймакамам зваўся часовы кіраўнік, які прызначаўся асманскім султанам у адсутнасць гаспадара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У некаторых крыніцах XVIII-XIX стагоддзяў сустракаецца варыянт каймакан.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]