Малдаўскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малдаўскае княства
Moldova, Ţara Moldovei; Молдова, Цара Молдовей

1346 – 1859


Flag of the United Principalities of Wallachia and Moldavia (1859 - 1862).svg
 
Flag of Bukowina.svg
 
Flag of Russia.svg
Civil ensign of the Principality of Moldavia (1834-1861).png Coat of arms of Moldavia.svg
Сцяг Герб
Moldova Stefan cel Mare.png
Малдаўскае княства пры Стэфане Вялікім
Сталіца Сірэт
(13591385)
Сучава
(13851572)
Ясы
(15721861)
Мова старарумынская,
стараславянская,
заходнеруская
Рэлігія праваслаўе
Гісторыя
 -  1352 Васал Венгрыі
 -  1359 Незалежнае княства
 -  1456 Васал Турцыі
 -  1812 Далучэнне Бесарабіі да Расіі
 -  1861 Аб'яднанне Румыніі

Малдова, Малдаўскае княства — феадальная дзяржава ў басейнах рэк Сірэт, Прут, Днестр у 13591861. Яна ўзнікла як васал Венгерскага каралеўства, затым па чарзе васал Польшчы і Венгрыі, з 1513 — Асманскай імперыі. У 18591861 разам з Валахіяй утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».

Ужо пры «первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод (1363) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Пасля спынення першай княжацкай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя Юрыя Карыятавіча (1374), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасля падпісання Крэўскай уніі (1385) Ягайла пры падтрымцы Вітаўта ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя Васіля I). У 1399 Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле. З канца XIV стагоддзя ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся Свідрыгайла Альгердавіч, які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з ВКЛ. Hя выключана, што на мяжы XIV-XV стагоддзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага (14001432) ад 30 чэрвеня 1401 згаданы «господин наш, великий князь Витовт». Аднак больш хаpактэpнымi з'яўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненнi. Вядомыя дагавоpы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага Ордэну), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. З 1420-х да 1480-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імперыі.

Паводле дагаваpоў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мiр (за выняткам вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 14921494, у якой Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ёй унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 15031505, 1509, 1531, 15351538, не лiчачы шматлiкiх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоўскiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся ўнiкнуць канфлiктаў з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноў-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяў, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэнне знешняй палiтыкi. Калi ў 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, Жыгімонт I Стары прапанаваў удзел у ей Лiтве, ён атpымаў адказ паноў-рады: «Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми… Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны». На сойме ў Вiльнi ў 1532 прадстаўнiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоўскiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што «около того намовяли зъ рыцерством великого князьства», але яно «произволить на то» не рачыла, беручы пад увагу «записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ».

Hа пpыкладзе дачыненняў з Малдовай можна пpасачыць, што ў лiтоўскай знешняй палiтыцы, асаблiва да 1569, мелiся ўласныя прыярытэты, што адpознiвалi яе ад палiтыкi польскай. Часта гэтыя дачыненнi павiнны былi пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасць ВКЛ. Калi у 1545 малдаўскiя паслы сустрэлi Жыгімонта II Аўгуста ў Любліне па дарозе ў Кракаў, ен адаслаў iх у Вiльню, «до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит». У 1551 вальны сойм у Вiльнi згадзiўся «прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским». У той жа час палякi падпiсваць мiрны дагавор адмовiлiся, адклаўшы яго да часоў «лепшага вызнання крыўд, якiя нашым людзям пачынены». Аналагiчны дагавоp (апошнi з гэтай сеpыi) быў заключаны ў 1554 з гаспадаром Аляксандрам IV Лапушняну. Дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля Люблінскай уніі (напрыклад, Крыштафам Радзiвiлам на мяжы XVI-XVII стагоддзяў, Янушам Радзівілам у сярэдзіне 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненне літоўскіх «сепаратыстаў» да большай незалежнасці ад Польшчы.

Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэнню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца XVII стагоддзя — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт Рыгор Цамблак у сярэдзіне XV стагоддзя зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар Самуіл Рагаля з'явiўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукавання. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі звязаныя Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагоддзя была папулярная iдэя дабiвацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызвалення ад туркаў статуса, аналагiчнага ВКЛ: уваходжання ў склад Рэчы Паспалiтай на ўмовах захавання асобных: адмiнiстрацыi, дзяржаўнага скарбу, войска i судовай сiстэмы.

Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка Малдовы ў 1861 аб'ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву — Румынію.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы, А. Малдаўскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С.58.
    • Книга посольская Метpики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, М., 1843;
    • Уляницкий B. Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV—XVI вв. М., 1887;
    • Jabłonowski A. Sprawy wołoskie za Jagiełłonów. Źródła dziejowe, X, Warszawa, 1887;
    • Исторические связи народов СССР и Румынии. т.1. М., 1961;
    • Параска П. Ф. Молдавско-литовские отношения во второй половине XIV—XV вв. // Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. Кишинев, 1984;
    • Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. Кишинев, 1987;|*Bely A. The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background // The Ukrainian Review. Vol. 42 No.1 1995.}}

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Малдавія ў тэмах