Каляндры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема працэсу каляндравання

Каляндры[1] (праз фр.: calandre ад грэч. κύλινδρος — «каток», «вал»)[2] — машына для бесперапыннага фарміравання ліста палімеру, гумы, тэкстылю або паперы метадам прапускання праз яго зазор  (укр.) паміж абарачальнымі валамі. У выніку каляндравання атрымліваецца палатно неабходнай таўшчыні і шырыні. Таксама каляндры выкарыстоўваюцца для нанясення малюнка, ўзору метадам ціснення  (укр.). Асноўнымі характарыстыкамі каляндраў з’яўляецца лік валкоў, іх даўжыня, дыяметр і ўзаемнае размяшчэнне.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Каляндры

Геаметрыя каляндравых валкоў з’яўляецца вызначальным фактарам якасці паверхні ліста. Для абароны валаў ад зносу ўжываюць высакахуткаснае газапалымянае напыленне цвёрдых сплаваў (больш працяглая абарона) або гальванічнае  (укр.) храмаванне (больш распаўсюджана).

Каляндраванне  (англ.) ў тэкстыльнай вытворчасці выкарыстоўваецца для надання тканінам шчыльнасці, гладкасці, глянцу, ціснення, малюнка ці ўзору[1].

Працэс каляндравання таксама выкарыстоўваецца пры вырабе тэкстыльных нацяжных столяў. Палатно з трыкатажу раўнамерна прасякнутае паліурэтанам  (укр.), сушаць, адціскаюць і надаюць неабходную таўшчыню, прапускаючы яго праз вярчальныя валы.

Прасавальныя каляндры (або сушыльна-прасавальныя каляндры[3]) — вялікая прафесійная прасавальная машына, якая вырабляе працэсы прасавання і сушкі бялізны з дапамогай гарачага цыліндра (вала). Такі тып каляндраў з’яўляецца неад’емнай часткай любой пральні, гэтая працэдура значна скарачае час, які мог быць выдаткаваны на ручное прасаванне.

Пры працы з каляндрамі неабходна строга выконваць тэхніку бяспекі. Верагоднасць траплення чалавека ў машыну блізкая да нуля дзякуючы ахоўным планкам, пры ўздыме якіх агрэгат спыняе працу, але такія выпадкі былі і заканчваліся смяротным зыходам.

Зноскі

  1. а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Merriam-Webster definition. Архівавана з першакрыніцы 26 вересня 2017. Праверана 18 жовтня 2017.
  3. Сушильно-прасувальні каландри GMP — 50 років досвіду у виробництві прасувальної техніки. Архівавана з першакрыніцы 17 січня 2018. Праверана 18 жовтня 2017.