Каменка (возера, басейн Заходняй Дзвіны)
Каменка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138 м |
Даўжыня | 0,75 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,95 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 17 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ка́менка, Каменскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, прыкладна за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Браслаў.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 17 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. З усходу і захаду да возера падступае балота. Схілы катлавіны на паўднёвым усходзе вышынёй да 2—5 м, астатнія стромкія, вышынёй да 7—10 м. Берагавая лінія умерана звілістая. На ўсходзе возера невялікія залівы.
Каменка злучана ручаём з возерам Закаменка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каменка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.