Камерленга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі ганфалон (амбреліна), папскі крыж, ключы Св. Пятра і галера (капялюш з пэндзлямі) кардынала — знакі адрознення, змяшчаныя за асабістым гербам кардынала-камерленга

Камерленга, або камерарый Рымска-каталіцкай царквы (італ.: camerlengo, лац.: camerarius) — адна з вышэйшых прыдворных пасад пры Святым Прастоле. Пасада камерленга мае свецкія адміністрацыйныя функцыі. Камерленга ўзначальвае Апостальскую Палату (Camera Apostolica). Генеральны Адміністратар Папскага Двара і суперінтэндант уласнасці і даходаў Папскай Прастола. Пост камерленга займае заўсёды толькі кардынал. Тытул з'явіўся прыкладна ў XI стагоддзі.