Сіксцінская капэла
Сіксцінская капэла (іт. Cappella Sistina) у Рыме — былая дамавая царква ў Ватыкане. Пабудаваная ў 1473-1481 гадах архітэктарам Джорджэ дэ Дольчэ, па замове папы рымскага Сікста IV, адсюль і назва.
Цяпер Капэла - музей, выбітны помнік Адраджэння. Прамавугольнае ў плане памяшканне з роспісамі сцен, выкананымі ў 1481-1483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык'ё і іншымі майстрамі па замове Сікста IV. У 1508-1512 гадах Мікеланджэла распісваў свод з люнетамі і распалубкамі, па замове папы Юлія II. А ў 1536-1541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарнай сцяну - фрэска «Страшны суд», па замове папы Паўла III. З канца XV стагоддзя, у Капэле праходзяць канклавы. Першым канклавам, якія прайшоў ў капэле, быў канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI.
Рэстаўрацыя [правіць]
Фрэскі Сіксцінскай капэлы некалькі разоў падвяргаліся рэстаўрацыі, самая апошняя з якіх праводзілася з 1980 па 1994 год. Гэта апошняя рэстаўрацыя аказала глыбокі ўплыў на аматараў мастацтва і гісторыкаў, выклікаўшы супярэчлівыя водгукі, крытыку і спрэчкі.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Сайт ватыканскіх музеяў
- План і фатаграфіі
- На сайце Web Gallery of Art
- Хроніка рэстаўрацыі капэлы на BBC
- Дыскусія вакол абгрунтаванасці рэстаўрацыі
- Сіксцінская Капэла ў 3D
