Кантынентальны Кітай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мацерыковы Кітай

Кантынентальны ці Мацерыковы Кітай ( кіт. спр. 中国大陆 , піньінь: Шаблон:Pinyin Шаблон:Pinyin, англ.: Mainland China) — тэрыторыя Кітайскай Народнай Рэспублікі за вылікам Ганконга і Макаа. Таксама ў яе не ўключаецца Тайвань.

Пасля перамогі Камуністычнай партыі ў грамадзянскай вайне і адступлення сіл Гаміньдана на востраў Тайвань абодва бакі працягвалі лічыць і мацярык, і востраў тэрыторыяй Кітая, і «Кантынентальным Кітаем» сталі зваць асноўную тэрыторыю Кітая. Пасля вяртання пад юрысдыкцыю КНР у 1997 і 1999 гадах Ганконга і Макаа яны атрымалі статус спецыяльнага адміністрацыйнага раёна ў рамках палітыкі «Адна краіна, дзве сістэмы», захаваўшы свае эканамічныя і палітычныя сістэмы, таму тэрмін «кантынентальны Кітай» іх па-ранейшаму не ўключае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]