Грамадзянская вайна ў Кітаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грамадзянская вайна ў Кітаі
ChineseCivilWarCollage.PNG
Зверху ўніз, злева направа: Салдаты НВАК падчас абароны Сыпіна (1946); Мусульманскія воіны НРА; Маа Цзэдун (1930-я); Чан Кайшы інспектуе часткі НРА; Су Ю (другі злева), назіралы за ходам бітвы пры Мэнлянгу (1947)
Дата 1) красавік 1927 — снежань 1936
2) студзень 1941 — ліпень 1945
3) сакавік 1946 — май 1950
Месца Кітай
Вынік Пераход кантынентальнай часткі Кітая пад кантроль камуністаў. Стварэнне КНР. Адступленне Гаміньдана на Тайвань і абвяшчэнне яго тэрыторыяй Кітайскай Рэспублікі.
Cупраціўнікі
Naval Jack of the Republic of China.svg Гаміньдан

Сцяг Тайваня Кітайская Рэспубліка

Камуністычная партыя Кітая
Chinese soviet flag.svg Кітайская Савецкая Рэспубліка (19311936)
Flag of the Second East Turkestan Republic.svg Усходне-Туркестанская Рэвалюцыйная рэспубліка (19441949)
Innermongolpeoplerep1945.gif Народная рэспубліка Унутранай Манголіі (1945)
Сцяг Кітая Кітайская Народная Рэспубліка1949)
Камандуючыя
Сцяг Тайваня Чан Кайшы
Сцяг Тайваня Бай Чунсі
Сцяг Тайваня Чэнь Чэн
Сцяг Тайваня Лі Цзунжэнь
Сцяг Тайваня Янь Сішань
Сцяг Тайваня Хэ Інцынь
Сцяг Кітая Маа Цзэдун
Сцяг Кітая Чжу Дэ
Сцяг Кітая Пэн Дэхуай
Сцяг Кітая Лін Бяа
Сцяг Кітая Хэ Лун
Сцяг Кітая Чжоу Эньлай

Грамадзянская вайна ў Кітаі (кіт. трад. 國共内戰, спр. 国共内战 , піньінь: guógòng neìzhàn) — комплекс узброеных канфліктаў на тэрыторыі Кітая паміж сіламі, падкантрольнымі ўладам Кітайскай Рэспублікі і кітайскімі камуністамі ў 1927 — 1950 гадах (з перапынкамі). Вайна пачалася ў 1927 годзе пасля Паўночнага паходу, падчас якога па рашэнні правага крыла Гаміньдана, на чале якога стаяў Чан Кайшы, быў разарваны саюз паміж Гаміньданам і КПК.

У снежні 1936 года гаміньданаўскія генералы Чжан Сюэлян і Ян Хучэн падчас так званага «Сіяньскага інцыдэнту» арыштавалі Чан Кайшы, прымусіўшы яго пагадзіцца на прапанову камуністаў аб перамір'і — з тым каб абодва бакі маглі сканцэнтравацца на барацьбе супраць японскіх захопнікаў. Пасля ж перамогі над Японіяй грамадзянская вайна аднавілася з новай сілай.

Першы этап (1927—1936)[правіць | правіць зыходнік]

Шанхайскі інцыдэнт[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1926 года часці кітайскай Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі (НРА) на чале з Чан Кайшы выступілі ў ваенны паход у Паўночны Кітай, які пасля ўвайшоў у гісторыю як Паўночны паход. Чан Кайшы разлічваў паходам вырашыць дзве задачы. Па-першае, ён намерваўся ліквідаваць кліку Бэянскіх мілітарыстаў, якія панавалай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах Кітая, а па-другое — вызваліць ад замежнікаў т.з. «адкрытыя» порты, у якіх раней ім было дазволена весці гандаль і эксплуатаваць кітайскую эканоміку.

Па меры прасоўвання на поўнач НРА вяла паспяховыя ваенныя дзеянні супраць мілітарысцкіх лідараў. Да пачатку 1927 года пад кантроль урадавых войскаў перайшлі правінцыі Хунань, Цзянсі, Фуцзянь. Шматлікія правадыры мілітарыстаў, асцерагаючыся разгрому з боку НРА, пераходзілі на яе бок для захавання сваіх сіл. 21 сакавіка 1927 года войскі Чан Кайшы ўзялі Шанхай. Аднак у гэты момант паміж Гаміньданам і кітайскімі камуністамі пачалі ўзнікаць рознагалоссі. Найважнейшай іх прычынай стала стратэгія камуністаў, якая выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва і супярэчыла імкненню гамінданаўцаў да аднаўлення стабільнасці ў краіне. Камуністы, у сваю чаргу, выступалі супраць атрымання сродкаў на патрэбы дзяржавы з боку буйных землеўладальнікаў і замежных капіталістаў.

Як следства, у красавіку 1927 года Чан Кайшы, асцерагаючыся магчымага захопу ўлады камуністамі, разарваў сувязі з КПК, а таксама адмовіўся ад прысутнасці на тэрыторыі Кітая ваенных саветнікаў з СССР. Пачаліся арышты членаў КПК. У перыяд з 12 па 15 красавіка працягваліся масавыя арышты камуністаў на тэрыторыі Кітая: былі разгромлены камуністычныя арганізацыі ў гарадах Нанкін, Ханчжоу, Нінбо, Аньцын, Фучжоу. Камуністычныя выступленні ў Шанхаі, якія ўзніклі напачатку месяца, былі жорстка падушаны. Красавіцкія падзеі 1927 года пасля атрымалі назву Шанхайская разня.

Другі этап грамадзянскай вайны ў Кітаі[правіць | правіць зыходнік]

Другі этап доўжыўся з 10 кастрычніка 1945 года (Зрыў гамінданаўцамі чунцынскіх мірных перамоў, якія вяліся пад патранажам Патрыка Джэя Хёрлі) па 7 жніўня 1950 года (канец бітвы за астравы Ваньшань). Асноўная фаза шырокамаштабных дзеянняў з боку КПК пачалася толькі 26 чэрвеня 1946 года, а да гэтага КПК не раз выходзіла з мірнымі прапановамі[крыніца не азначана 1780 дзён]. Але гамінданаўскі ўрад, падтрыманы ЗША і Вялікабрытаніяй, быў упэўнены ў перамозе і таму адмаўляў ім у гэтым[1]. Міжнародна прызнаны кітайскі ўрад (гамінданаўскі) неаднаразова беспаспяхова спрабаваў дамовіцца з СССР хоць бы пра садзейнічанне ў дыялогу з КПК. У 1946 г. Цзян Цзінго па даручэнні свайго бацькі Чан Кайшы правёў у Маскве перамовы з І. В. Сталінам. Перамовы скончыліся правалам: Сталін адмовіўся дапамагчы ўрэгуляваць адносіны Гаміньдана з КПК, нягледзячы на велізарныя выгоды, якія абяцаў яму Чан Кайшы.[2] Гамінданаўскія войскі, якія перайшлі ў наступ, ўзялі ў сакавіку 1947 г. нават горад Яньань, дзе размяшчаўся ЦК КПК і галоўны штаб НВАК. Але гэта быў часовы поспех і праз некаторы час камуністы перайшлі ў контрнаступленне. У лістападзе 1948 г. усе сілы НВАК былі зведзены ў чатыры арміі:

  • 1 армія (кам. Пэн Дэхуай) — аб'яднала войскі на паўночным захадзе
  • 2 армія (кам. Лю Баэн) — аб'яднала войскі ў цэнтры Кітая
  • 3 армія (кам. Чэнь І) — аб'яднала войскі на ўсходзе Кітая
  • 4 армія (кам. Лінь Бяа) — аб'яднала войскі на паўночным усходзе

5 снежня 4 армія і дзве групы войскаў Паўночнага Кітая перайшлі ў наступ на фронце працягласцю 800 км. Мэтай аперацыі было авалоданне Калганам (Чжанцзякоу) — цэнтрам правінцыі Чахар, Цяньцзінем — найбуйнейшым эканамічным цэнтрам і портам, таксама авалоданне Пекінам.

Пасля шэрагу паспяховых аперацый, 31 студзеня 1949 года Кітайская Чырвоная Армія без бою ўступіла ў Пекін. 21 красавіка камуністы фарсіравалі Янцзы, узяўшы Нанкін праз два дні. 27 мая быў узяты Шанхай. 1 кастрычніка ў Пекіне была абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка. 14 кастрычніка быў узяты і Гуанчжоу.

Асноўныя баявыя дзеянні завяршыліся з высадкай кітайскіх чырвонаармейцаў на востраве Хайнань і поўным авалоданнем ім з дапамогай мясцовых партызан увесну 1950 года. Пасля іх заканчэння пад кантролем камуністаў апынуўся кантынентальны Кітай і востраў Хайнань, а пад уладай Гаміньдана засталіся астравы Тайвань, Пэнху (у Тайванскім праліве) і група астравоў (Цзіньмэнь і Мацзу), якія адносяцца да правінцыі Фуцзянь.

Калі б не савецкая дапамога камуністам, ураду Кітая было б няцяжка зладзіцца з КПК і яе ўзброенымі сіламі. Гаміньдан мог абараніць сваю ўладу самастойна і без дапамогі ЗША, у той час як «Кампартыя Кітая сваіх магчымасцей для ўзброенага захопу ўлады не мела і абапіралася на Савецкі Саюз»[3] А ў 1954, пасля змены палітычнага курсу ў СССР і змянення геапалітычнага становішча, падобнае стала немагчыма.

Зноскі

  1. Ледовский А. М. 2005. СССР, США и китайская революция глазами очевидца 1946—1949. М.: Ин-т Дальнего Востока РАН,стр.19
  2. Ледовский А. М. 2005. СССР, США и китайская революция глазами очевидца 1946—1949. М.: Ин-т Дальнего Востока РАН
  3. Ледовский А. М. 2005. СССР, США и китайская революция глазами очевидца 1946—1949. М.: Ин-т Дальнего Востока РАН,стр.67

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Першы этап Грамадзянскай вайны ў Кітаі Шаблон:Другі этап Грамадзянскай вайны ў Кітаі