Капліца (Кальварыйскія могілкі, каля агароджы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца
Капліца
53°54′30″ пн. ш. 27°30′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы другая палова XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 71Д000049шыфр 71Д000049
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы агароджы, каля капліцы-пахавальні Віткевічаў. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца з боку вуліцы Верашчагіна
Класіцыстычная і неагатычная капліцы

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з крыжам на чатырохгранным пастаменце. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам, крапаваны бакавымі арачнымі нішамі і вуглавымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам з шырокім антаблементам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 224. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]