Сярэднеанглійская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднеанглійская мова
Саманазва Middle English
Краіны Англія
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Вымерла у XV—XVI стагоддзях развілася ў раннюю новаанглійскую мову
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейскія

Германскія
Заходнегерманскія
Англа-фрызскія
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 сра 619
ISO 639-1
ISO 639-2 enm
ISO 639-3 enm
ISO 639-6 meng
IETF enm
Glottolog midd1317
Вікіпедыя на гэтай мове

Сярэднеанглійская мова — сярэдневяковая форма англійскай мовы, якая склалася пад нармана-французскім уплывам з англасаксонскай мовы на працягу 11-15 стст. З 16 па 19 стст. паступова пераўтваралася ў сучасную англійскую мову. Адрозніваецца ад апошняй некаторымі асаблівасцямі граматыкі, правапісу і значэння слоў.

Некаторыя асаблівасці сярэднеанглійскай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасці граматыкі[правіць | правіць зыходнік]

Адна з адметых асаблівасцей граматыкі сярэднеанглійскай мовы — амаль поўная адсутнасць do як дапаможнага дзеяслова: замест do not ask — ask not (Не пытайце). Яшчэ два граматычныя адрозненні звязаны з вымаўленнем і правапісам: выкарыстанне суфікса th замест s у дзеясловах простай формы цяперашняга часу з дзейнікамі 3-й асобы адзіночнага ліку (he wanteth замест he wants (ён хоча)); ужыванне артыкля an замест a перад словамі, якія пачынаюцца на h (an hundred замест a hundred (сотня)). Адна граматычная асаблівасць звязана з выкарыстаннем розных слоў множнага ліку як сінонімаў слова you (вы) thou (і яго вытворных thy/thine (твой, ваш), thee (цябе, табе, вас, вам)) для адной асобы і ye — для некалькіх (у англійскай мове няма поўнага эквівалента слову «ты»). З дзейнікамі 2 асобы могуць выкарыстоўвацца асобыя формы мадальных дзеясловаў shall i can — shalt i canst. Тое ж самае датычыцца дзеяслова have: з дзейнікам 2 асобы ён ставіцца ў форму hast (напрыклад, thou hast — ты маешь ці вы маеце), якой няма ў сучаснай англійскай мове. Лічбы словамі нават у 19 ст. маглі пісацца ў адваротным парадку: замест twenty-seven (27) seven and twenty (сем і дваццаць)

Асаблівасці правапісу[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя словы сярэднеанглійскай мовы пішуцца інакш, чым прынята ў сучаснай англійскай

Сярэднеанглійская Сучасная англійская Беларускі эквівалент
spake spoke казаў, казала
auld old стары
art are цяп ч. мн.л. дзеяслова «быць»

Лексічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя словы сучаснай англійскай мовы мелі дадатковае альбо нават іншае значэнне ў сярэднеанглійскай.

Слова Значэнне ў сярэднеанглійскай Значэнне ў сучаснай англійскай мове
gay вяселы гомасексуал
ghost у асноўным — «дух» (напр., Holy Ghost — Святы Дух) у асноўным — «прывід»
meat ежа мяса
minister слуга, святар міністр, святар, а калі слуга то толькі Божы
rape выкрадаць гвалціць
villan вілан, прыгонны селянін паскуднік

У сярэднеанглійскай мове лічбы 60, 70, 80 і 90 мелі назвы на ўзор французскіх і зусім не падобныя на сучасныя англійскія

Лічба Сярэднеанглійская Сучасная англійская
60 threescore (літаральна «тры разы па дваццаць») sixty
70 threescore and ten (літаральна «тры разы па дваццаць і дзесяць») seventy
80 fourscore (літаральна «чатыры разы па дваццаць») eighty
90 fourscore and ten (літаральна «чатыры разы па дваццаць і дзесяць») ninety

Сувязь сярэднеанглійскай мовы з сучаснасцю[правіць | правіць зыходнік]

Сярод распаўсюджаных помнікаў пісьменнасці на сярэднеанглійскай мове — Біблія караля Якава, адзін з самых папулярных перакладаў Бібліі на англійскую мову. Таксама распаўсюджаны творы Шэкспіра, Мільтана, Ньютана, Лока, напісаныя на розных варыянтах сярэднеанглійскай. Уся гэта спадчына шырока цытуецца ў мастацкіх і публіцыстычных творах, напісаных на сучаснай англійскай. Многія вернікі на памяць ведаюць асобныя вершы з Бібліі караля Якава. Цікава, што амерыканскі пісьменнік Э. Хэмінгуэй выкарыстоўваў элементы сярэднеанглійскай у сваім рамане «Па ком звоніць звон» (For Whom the Bell Tolls), напрыклад, thou i яго вытворныя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]