Карл Антон Гогенцолерн-Зігмарынген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Karl Anton von Hohenzollern.jpg

Карл Антон Гогенцолерн-Зігмарынген (ням.: Karl Anton Joachim Zephyrin Friedrich Meinrad Fürst von Hohenzollern-Sigmaringen; 7 верасня 1811, Краўхенвіс — 2 чэрвеня 1885, Зігмарынген) — князь Гогенцолерн-Зігмарынген, глава старэйшай (каталіцкай) галіны дому Гогенцолернаў. Сын Карла Гогенцолерн-Зігмарынген і Марыі Антуанэты Мюрат, пляменніцы Іаахіма Мюрата.

Бацька Карла Антона адрокся на яго карысць у 1848 годзе, аднак праз год Карл быў вымушаны аддаць сваё княства далёкаму кузену каралю Фрыдрыху Вільгельму IV, які далучыў яго да Прускаму каралеўству. З 1858 па 1862 год Карл Антон быў міністрам-прэзідэнтам Прусіі, пасля ўзнікнення праблем паміж каралём і парламентам па фінансавых прычынах ён быў вымушаны сысці ў адстаўку. На пасадзе яго змяніў Ота фон Бісмарк.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З 1834 года Карл Антон быў жанаты з Жазэфінай Бадэнскай (18131900), дачкой вялікага герцага Карла і Стэфаніі дэ Багарнэ. У іх нарадзіліся: