Карл Гаўсгофер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Гаўсгофер

Карл ГАУСГО́ФЕР (Karl Haushofer; 27.8.1869, Мюнхен—10.3.1946), нямецкі ваенны, географ, геапалітык.

Ваенны аташэ ў Японіі (1909—1910), генерал-маёр (у адстаўцы з 1919), у час 1-й сусв. вайны — член Генеральнага Штаба. Стваральнік тэорыі дактрыны геапалітыкі (пад уплывам тэорый Фрыдрыха Ратцэля, К'елена, Мак-Кіндэра), заснавальнік Інстытуту геапалітыкі ў Мюнхене (1922). Прэзідэнт Акадэміі навук (1934—1937). Зрабіў, праз свайго вучня Рудальфа Геса, вялікі ўплыў на светагляд Гітлера ў перыяд фармавання нацысцкай партыі, спрыяў утварэнню восі Германія-Японія.