Карл Мангейм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Мангейм
ням.: Karl Mannheim
Дата нараджэння 27 сакавіка 1893(1893-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння Будапешт
Дата смерці 9 студзеня 1947(1947-01-09)[1][2][…] (53 гады)
Месца смерці Лондан
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Júlia Láng[d]
Род дзейнасці сацыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія, сацыялогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Norbert Elias[d] і Margarete Freudenthal-Sallis[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Мангейм (ням.: Karl Mannheim; 27 сакавіка 1893, Будапешт9 студзеня 1947) — нямецкі філосаф, сацыёлаг; адзін са стваральнікаў сацыялогіі ведаў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у Германіі і Англіі. Сярод асноўных работ - «Ідэалогія і ўтопія» (1929), «Дыягназ нашага часу» (1943), «Эсэ па сацыялогіі культуры» (1956) і інш.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Разглядаў змену пакаленняў як універсальны працэс, заснаваны на біялагічным развіцці жыцця чалавека. У выніку такой натуральнай змены пакаленняў у культурна-гістарычным працэсе паяўляюцца новыя ўдзельнікі, а старое пакаленне (абмежаванае сваім узростам і ступенню актыўнасці) перадае новаму свой культурны вопыт. Культурныя мэты К. Мангейм упадабляў жыццёвым, біялагічным, таму субкультуры лічыў наступствам тых адрозненняў, якія характэрны для розных пакаленняў людзей. Сцвярджаў, што субкультуры адлюстроўваюць працэс прыстасавання да дамінуючай культуры.

Зноскі

  1. а б Karl Mannheim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl Mannheim // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6