Каробіна (Смаленскі раён)
Вёска
Каробіна
|
Каробіна (руск.: Коробино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 8 жыхароў (2007).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 27 км на захад ад Смаленска, за 9 км на поўдзень ад месца скрыжавання аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск з M1, на левым беразе Дняпра. За 5 км на поўнач ад вёскі станцыя Вароніна на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік археалогіі: курганная група (88 шарападобных курганаў вышынёй да 1,7 м) за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі на правым беразе Дняпра. Насыпаны крывічамі ў XI—XIII стагоддзях.