Мірскае (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мірскае
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,27 км²
Насельніцтва
  • 5 чал. (2007)
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214523
Код АКАТП
Мірскае на карце Расіі ±
Мірскае (Смаленскі раён) (Расія)
Мірскае (Смаленскі раён)
Мірскае (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Мірскае (Смаленскі раён)

Мірскае (руск.: Мирское) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смятанінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 28 км на захад ад Смаленска, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Купрынка. За 2 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя 416 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі