Казімір III Вялікі
Казімі́р III Вялі́кі (30 красавіка 1310 — 5 лістапада 1370), кароль польскі (1333—1370), апошні кароль Польшчы з дынастыі Пястаў.
Сын Уладзіслава I Лакатка (1320–1333), які аднавіў адзінства польскага каралеўства пасля працяглага перыяду феадальнай раздробленасці. У 1325 годзе Уладзіслаў і Гедзімін, якія да гэтага варагавалі, заключылі накіраваны супраць Тэўтонскага Ордэну саюз, замацаваны дынастычным шлюбам Казіміра і дачкі Гедзіміна Альдоны (у хрышчэнні Ганна, памерла ў 1339), заключаны насуперак жаданню Казіміра. У якасці пасагу, паводле падання, Гедымін нібыта адпусціў з ВКЛ больш за 20 тыс. польскіх палонных. Адным з вынікаў гэтага саюзу быў сумесны рэйд польска-літоўскага войска ў 1326 на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.
Прыйшоўшы да ўлады, Казімір працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах феадалаў Малапольшчы накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты у Памор'і і Вялікапольшчы на карысць крыжакоў, тэрыторыя Польскага каралеўства пры Казіміры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што Казімір і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасці спадкаемцы у апошняга галіцка-валынскага князя Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча (памёр у 1340), спрабаваў захапіць Галічыну і абвясціць сябе гаспадаром Русі, фармальна звязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з ВКЛ, паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна Дзмітрыя-Любарта, які, як і Казімір, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на Валыні. У 1347 Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта Феагноста па скасаванні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву Казіміра на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У жніўні – лістападзе 1349 Казімір пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Бярэсце. У 1350 войскі ВКЛ вярнулі Бярэсце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі Львовам, але Галічына засталася ў руках Казіміра. У 1351–1352 польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Бярэсце, Бэлз, Уладзімір-Валынскі, але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторый.
Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс Казіміру законных сыноў, ён прымаў захады па забеспячэнню пераемнасці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытанні міждзяржаўных адносін у Цэнтральнай Еўропе была арганізаваная серыя сустрэч (з 1335) у венгерскім горадзе Вышэградзе з удзелам Казіміра, венгерскага караля Людовіка I (пляменніка Казіміра) і чэшскага караля Яна Люксембургскага, якая стала правобразам сучаснай Вышэградскай групы краін (Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі Казімір памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасля перыяду збліжэння з ВКЛ (1356–1366) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго пераемніку Людовіку.
Довнар-Запольский М.В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8. • Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987. • Рудзкi Э. Ганна Альдона, дачка Гедымiна, жонка польскага караля Казiмiра Вялiкага // Спадчына, № 5. 1993.
Крыніцы [правіць]
- Белы А. ??? // ЭГБ ???
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы |
Уладзіслаў Лакеток — Казімір III Вялікі |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
