Кароткая гісторыя Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткая гісторыя Беларусі
Аўтар Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1910
Месца публікацыі Вільня
Колькасць старонак 126
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].

Вацлаў Ластоўскі не праводзіў спецыяльных гістарычных даследаванняў і не меў сістэматычнай гістарычнай адукацыі. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].

У выданні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцый і фатаграфій з каментарамі да іх[1].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ не як аб’ект, на які ўздзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю перыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага[1].

Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расійскія гісторыкі ігнаравалі факт існавання Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў[1].

Перыядызацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 перыядаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:[1]

  • Ад старажытных часоў да ўцёку полацкіх князёў у Літву (1129 г.);
  • Ад звароту полацкіх князёў (1132 г.) да смерці Вітаўта (1430 г.)
  • Ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569 г.);
  • Ад Люблінскай уніі да падзелаў Рэчы Паспалітай;
  • Беларусь пад Расіяй.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іх думку, яна скажала гісторыю[1].

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]