Геамарфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэльеф Зямлі
Узрост акіянскага дна. Чырвоны колер — найбольш малады

Геамарфалогія (ад стар.-грэч.: γῆ — Зямля + μορφή — форма + λόγος — вучэнне) — навука аб рэльефе, яго знешнім абліччы, паходжанні, гісторыі развіцця, сучаснай дынаміцы і заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджвання. Асноватворнае пытанне: «Як выглядае працэс, які фарміруе рэльеф?» Геамарфалогія спрабуе зразумець гісторыю і дынаміку змены рэльефу, і прадказвае будучыя змены, праводзячы палявыя вымярэння, фізічныя эксперыменты і матэматычнае мадэляванне. На практыцы дысцыпліна непасрэдна звязаная з геаграфіяй, геалогіяй, геадэзіяй, археалогіяй, глебазнаўствам, планеталогіяй, а таксама з будаўніцтвам.

Формы рэльефу вылучаюць згодна з іх генезісам і памерам. Рэльеф фармуецца пад уплывам эндагенных (тэктанічных рухаў, вулканізму і крыўталяхімічнага расшчыльнення рэчываў нетраў), экзагенных (дэнудацыя) і космагенных працэсаў.

Практычнае прымяненне геамарфалогіі складаецца ў інжынернай ацэнцы рэльефу пры будаўніцтве, вымярэнні ўплыву змены клімату, прагнозе і змякчэнні наступстваў катастрафічных з'яў (апоўзняў, абвалаў і інш.), кантроль за водазабеспячэннем тэрыторый, берагавая абарона.

Палеагеамарфалогія - раздзел геамарфалогіі, які вывучае аблічча паверхні Зямлі ў пэўныя перыяды гісторыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

навукова-адукацыйныя:

Карысныя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]