Кастусь Александровіч
Кастусь Александровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1939 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прафесія | настаўнік, грамадскі дзеяч, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кастусь (Канстанцін Адамавіч) Александровіч (12 снежня 1890, Дзвінск — 3 красавіка 1939, тамсама[1]) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, тэатральны рэжысёр і акцёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з самага яе пачатку, быў сувязістам. Ваяваў на Дунаі, быў паранены. Скончыў школу ваенных тэлефаністаў, служыў у штабе 40-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску. Узнагароджаны за актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, у тым ліку Георгіеўскім крыжам IV ступені. Яго брат Ясь быў летчыкам у час вайны.
Пасля вяртання з фронту, ва ўзросце 32 гадоў паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы ў родным Дзвінску. На курсах Кастусь пазнаёміўся з Луцыяй Габране, якая стала потым яго жонкай. Усё жыццё яны разам працавалі ў беларускіх школах. На курсах быў арганізованы тэатральны гурток, таму Кастусь захапіўся тэатрам. Працаваў дырэктарам пачатковай беларускай школы на вуліцы Стараверскай ў Дзвінску, быў рэжысёрам беларускага тэатра. Потым працаваў у школе па адрасу вул. Каўнас, 98. Быў членам гістарычнага таварыства, Саюза беларускіх вучыцялёў Латвіі[1].
Памёр у 1939 годзе ва ўзросце 49 гадоў[1]. Пахаваны на каталіцкіх могілках ў Даўгаўпілсе[2]. Засталася ўдава з трыма дзяцьмі[1].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kunicka K. A Pole Who Contributed to Belarusian Education and Cultural Life in Latvia: The Peculiar Case of Konstanty Aleksandrowicz // In the shadow of others: Belarusian-Latvian relations from the past to nowadays. Ed. M. Jankowiak, K. Kascian. Praha 2022. P. 377-386.
Зноскі
- ↑ а б в г Вадзім Сінякоў. «Кастусь Александровіч — настаўнік і тэатральны дзеяч»(недаступная спасылка). Даўгаўпілс, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым»
- ↑ На Радаўніцу беларусы наведваюць могілкі і памінаюць продкаў. 28 красавіка 2020
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастусь Александровіч
- Вадзім Сінякоў. «Кастусь Александровіч — настаўнік і тэатральны дзеяч»(недаступная спасылка). Даўгаўпілс, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым»