12 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
12 снежня - трыста сорак шосты (трыста сорак сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1957: У Антарктыдзе закладзеная станцыя «Усход».
- 1991: Расія выходзіць са складу СССР.
- 1991: Сталіца Нігерыі перанесена з Лагаса ў Абуджу.
Нарадзіліся [правіць]
- 1629: Сімяон Полацкі, паэт і асветнік, рэлігійны дзеяч, іераманах ордэна базыльян (пам. 1680)
- 1821: Гюстаў Флабер, французскі пісьменнік
- 1863: Эдвард Мунк, нарвежскі мастак і графік (пам. 23.1.1944)
- 1883: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (пам. 12.9.1934)
- 1886: Юліяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка (пам. 1970)
- 1928: Чынгіз Айтматаў, кіргізскі пісьменнік (пам. 10.6.2008)
- 1950: Эрык Мэскін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007).
- 1968: Усевалад Гарачка, беларускі паэт
Памерлі [правіць]
- 894: Гвіда Спалецкі, кароль Італіі і імператар Захаду
- 1586: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 27.9.1533)
- 1777: Альбрэхт фон Галер, швейцарскі фізіёлаг
- 1870: Леан Зянковіч, польскі паэт, публіцыст, мемуарыст (нар. 11.4.1808)
- 1937: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец (нар. 23.2.1891)
- 2006: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (нар. 15.5.1916)
Святкуюць [правіць]
Кенія — Дзень Незалежнасці