Касцёл Святога Юрыя (Віжуонас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымска-каталіцкі храм
Касцёл Святога Юрыя
літ.: Vyžuonų Šv. Jurgio bažnyčia
55°35′09″ пн. ш. 25°29′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Вёска Віжуонас
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Благачынне Q4478805?
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль готыка
Заснавальнік Крысцін Осцік
Дата заснавання 1406
Дата пабудовы 1406 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя (літ.: Vyžuonų Šv. Jurgio bažnyčia) — рымска-каталіцкі храм у цяпер в. Віжуонас (Віжуны) Уцянскага раёна, Літва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у Віжунах пабудаваны ў 1406 годзе па фундацыі ўладальніка мястэчка Крысціна Осціка. У XVIXVII стст. Віжуны належалі Кішкам і Радзівілам, што вызнавалі пратэстанцтва і перарабілі касцёл на кальвінскі збор. У 1604 годзе тут пахаваны Крыштоф Радзівіл Пярун, а ў 1641 — яго сын Крыштоф.

У 1667 годзе збор гвалтам вярнулі католікі. У 1706 касцёл адрамантаваны. У XIX ст. па баках апсіды пабудаваны 2 сакрысціі. У выніку перабудовы 1891 года павялічаны ў даўжыню нефы, над галоўным уваходам узведзена вежа-званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Касцёл уяўляе сабой гатычную трохнефную базіліка з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі па баках. Накрыты двухсхільным дахам. Апсіда звонку падтрымліваецца двума трохступенчатымі контрфорсамі. Над галоўным уваходам вежа-званіца.

У інтэр'еры крыжовыя скляпенні, бакавыя нефы аддзелены ад галоўнага двума радамі слупоў (па чатыры з кожнага боку). Асвятляецца чатырма высокімі вокнамі у бакавых сценах, трыма ў апсідзе і двума у сакрысціях. Аконныя праёмы першапачаткова былі спічастымі, у цяперашні час лучковыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]