Крыштоф Радзівіл Пярун
| Крыштаф Мікалай Радзівіл | |
| Крыштаф Радзівіл. М. Бачыявелі, XVIII ст. | |
Герб «Трубы» |
|
| Нараджэнне: | 9 лютага 1547 Вільня |
|---|---|
| Смерць: | 20 лістапада 1603 (56 гадоў) Ласосна каля Гродна |
| Дынастыя: | Радзівілы |
| Бацька: | Мікалай Радзівіл «Руды» |
| Маці: | Кацярына з Таміцкіх |
| Жонка: | Кацярына з Собекаў Кацярына з Астрожскіх Кацярына з Тэнчынскіх Альжбета з Астроўскіх |
| Дзеці: | ад 2-га шлюбу: Януш ад 3-га шлюбу: Крыштаф, Альжбета |
Крыштоф РАДЗІВІЛ «Пярун» (9 лютага 1547, Вільня — 20 лістапада, 1621) — сын Мікалая Радзівіла Рудога, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі.
Змест |
Жыццяпіс [правіць]
Атрымаў дамашнюю адукацыю. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, пачынаючы з бітвы на Уле (1564). З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 1567—1569, падчашы ВКЛ у 1569—1579, гетман польны ў 1572—1589, ахоўваў поўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы. У кампаніі 1580 узяў замак Усвяты i нанёс паражэнне расійскаму войску каля Вялікіх Лук. У жніўні-кастрычніку 1581 атрад Радзівіла (4 тыс. чалавек) разам з атрадам Ф. Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс. чалавек) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана Грознага падпісаць перамір'е.
У 1579—1584 Крыштоф займаў пасаду кашталяна троцкага, адначасова ў 1579—1585 падканцлер ВКЛ. Пасля смерці бацькі з 1584 ваявода віленскі.
Быў прыхільнікам самастойнасці ВКЛ. Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛ стварыць дзяржаўную унію ВКЛ, Польшчы і Расіі на чале з вялікім князем. У 1589 атрымаў пасаду вялікага гетмана ВКЛ. На чале атрадаў войска ВКЛ змагаўся з паўстаннем Налівайкі 1594—1596. Дамогся шлюбу ў 1600 Соф'і Алелькаўны са сваім сынам Янушам. Пасля смерці Соф'і 1612 Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да роду Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 з 1600 Крыштоф камандаваў войскамі ў Інфлянтах. 23 чэрвеня 1601 нанёс паражэнне шведскаму войску ў бітве пад Кокенгаўзэнам, у ліпні 1601 узяў Вендэн.
Як і бацька Крыштоф вызнаваў кальвінізм, будаваў кальвінісцкія саборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы беларускай культуры: А. Рымша, Г. Пельгрымоўскі, С. Рысінскі, А. Волан. Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ. Асноўныя маёнткі — Валожын, Койданава, Смалявічы, Станькава, Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы, Віжуны (сучасная Літва). Трымаў Барысаўскае, Кокенгаўзенскае і інш. староствы.
Сям'я [правіць]
Быў у шлюбах з Кацярынай Астрожскай, Кацярынай Тэнчынскай, Лізаветай Астрожскай, Ганнай Собек. У шлюбе з Ганнай Собек меў дачку і сына Мікалая, у шлюбе з Кацярынай Астрожскай — сына Януша, у шлюбе з Кацярынай Тычынскай — дачку і сына Крыштофа.
У літаратуры [правіць]
Паход Крыштафа Радзівіла ў тылы маскоўскіх войскаў увосень 1581 паслужыў нагодай для стварэння шэрагу паэтычных твораў: лацінамоўныя паэмы «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф. Градоўскага (Кракаў, 1582), «Панегірык... у гонар князя Крыштафа Радзівіла» Г. Пельгрымоўскага (Кракаў, 1583) і польскамоўная «Паход на Маскву» Я. Каханоўскага (Кракаў, 1583). Найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла стварыў А. Рымша ў паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла»[1].
Галерэя [правіць]
- Іканаграфія Крыштафа Мікалая Радзівіла «Перуна»
-
Варыянт папярэдняга партрэта. Літоўскі мастацкі музей
-
Магіла К. М. Радзівіла «Перуна» ў Кейданах
Зноскі
- ↑ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 472.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыштоф Радзівіл Пярун- Герб Радзівілаў (пол.)
| Папярэднікі | Крыштоф Радзівіл «Пярун» | Наступнікі |
| Мікалай Радзівіл «Руды» | Гетман вялікі літоўскі 1589–1603 |
Ян Караль Хадкевіч |