Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
| |
53°08′12,72″ пн. ш. 29°14′54,24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бабруйск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | Барока |
Архітэктар | гл. тэкст |
Будаўніцтва | 1746—1780 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы езуіцкі касцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касцёла вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімір Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 муляра Якуба Руофа.
Пры будаўніцтве ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці вежы касцёла былі знішчаны, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касцёла была гаўптвахта.
Духавенства[1]:[правіць | правіць зыходнік]
- 1630 г. па 1633 г. быў святы Андрэй Баболя
- 1632 г. Якуб Брэнт і Станіслаў Альшэўскі, а таксама настаўнікі – клерыкі Ян Прушынскі ды Сымон Дэмбоўскі.
- 1633 г. да 1637 г. Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю ўзначальваў айцец Марцін Рыдзеўскі
- 1755 г. Бабруйскім дэканам і, напэўна, пробашчам у быў ксёндз Юзаф Крычскі.
- У другой палове 1760-х гадоў пробашчам парафіі быў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч – будучы Мітрапаліт, арцыбіскуп Магілёўскай архіепархіі.
- 1789 г. пробашч Ян Грыневіч. Таксама ў гэты час у парафіі працаваў ксёндз Георгій Адамовіч.
- 1818 – 1821 г.г. віцэ — пробашчам быў ксёндз Стракоўскі.
- 1843 пробашч Барталамей Віснёўскі OP, вікарый пры ім быў ксёндз Юзаф Буткевіч[2]
- з канца 1840-х гадоў да ліпеня 1859 г. пробашчам і Бабруйскім дэканам быў ксёндз Казімір Шышко
- 1874 г. вікарый ксёндз Клімент Трашчэўскі.
- У 1870-х гадах у парафіі працавалі наступныя святары: Вінцэнт Бабіцкі, Віктар Анджаеўскі, Кіпрыян Жаброўскі, Адольф Пласкавіцкі, Банавентура Лаўрыновіч, Ян Рымовіч і Яраслаў Расінскі.
- У 1890-х г. вікарый ксёндз Ільдэфонс Раманоўскі
- 1898 г. ксёндз Міхал Аляхновіч
- 1898 - 1901 часовы адміністратар а. Аляксандр Плятнір[3].
- 1901 г. адміністратар ксёндз Ян Красоўскі
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнефавую базіліку без трансепту, меў дзве вежы, на адной з якіх быў гадзіннік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі.
Унутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптураў святых (у тым ліку скульптуры Святых Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр'еру былі драўлянымі і былі зроблены майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны.
Зноскі
- ↑ Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла і былы езуіцкі касцёлhttp://sviatynia.by/kastsyol-svyatyh-apostalau-pyatra-i-paula-i-byly-ezuitski-kastsyol/ Архівавана 24 лютага 2019.
- ↑ DIRECTORIUM OFFICII DIVINI Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843 HIERARCHIA ROMANO-CATHOLICA in IMPERIO ROSSIACO http://www.petergen.com/bovkalo/sp/minsk1843.html
- ↑ Directorium Divini officii et Missarum pro Archidioecesi Mohiloviensi nec non pro Dioecesi Minscensi in annum domini 1901https://pamizrek.blogspot.com/2018/10/directorium-divini-officii-et-missarum.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 158—159.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на Вікісховішчы |
- Інфармацыя на сайце Рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску(недаступная спасылка)
- Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)