Андрэй Баболя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Баболя
Andrzej Bobola
Bobola.jpg
Свецкае імя:

Андрэй Баболя

Нараджэнне:

30 лістапада 1591(1591-11-30)

Смерць:

16 мая 1657(1657-05-16) (65 гадоў)
Іванава, Брэсцкая вобласць

Шануецца:

у Каталіцкай царкве

Услаўлены:

у 1938

Беатыфікаваны:

30 кастрычніка 1853 года

Кананізаваны:

17 красавіка 1938

Галоўная святыня:

мошчы ў Варшаве

Дзень памяці:

16 мая

Заступнік:

Польшча, Беларусь, Пінск

Падзвіжніцтва:

прапаведнік

Андрэй Баболя (30.11.1591, Страхоцін, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Польшча16.5.1657), рэлігійны каталіцкі дзеяч, місіянер.

Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную акадэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623-24), Вільні (1625-30), Бабруйска (1630-33), Плоцка (1633-38), Варшавы і Ломжы (1638-42), з 1642 у Пінску (у 1646-52 наездамі таксама жыў у Вільні).

Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакоў палкоўніка А. 3дановіча. Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 беатыфікаваны. У 1808 яго цела перавезена ў Полацк, у 1922-24 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у езуіцкі сабор «Іль-Джэзу». 17.4.1938 Андрэй Баболя кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго цела перавезена ў Варшаву. У 1958 папа Пій XII выдаў энцыкліку ў гонар 300-годдзя спачыну святога. Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Езуіты