Бабруйская крэпасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крэпасць
Бабруйская крэпасць
Бабруйская крэпасць у XIX стагоддзі
Бабруйская крэпасць у XIX стагоддзі
Краіна Беларусь
Горад Бабруйск
Будаўнік расійскі інжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман (1765 — 1831 гг.)
Першае згадванне 1810
Будаўніцтва (4.06.1810 — 1811 г.)—(1812—1855 гг.)
Статус Аб'ект рэспубліканскага значэння

Бабруйская крэпасць — крэпасць збудаваная паводле плана Опермана расійскім войскам у Бабруйску ў 18071812, дабудоўвалася да 1825.

У 1812 крэпасць была ўзброеная больш за 300 гарматамі, сцены казармаў мелі таўшчыню 7—8 цаглін, асобных бастыёнаў — 8—10 цаглін, і былі непрабівальнымі для тагачаснай артылерыі. Крэпасць была абкружана высокім земляным валам і водным каналам.

У будове ўдзельнічалі 50 батальёнаў салдатаў і шмат вольнаёмных, таксама да масавага ўдзелу ў будоўлі былі прымушаныя сяляне з наваколля. Крэпасць была пастаўлена на месцы старажытнага замка, пад парахавы склеп у езуітаў быў канфіскаваны манастыр. У будаўніцтве крэпасці актыўна ўдзельнічаў Тэадор Нарбут.

Крэпасць вытрымала працяглую французскую аблогу ў час вайны 1812 г.. У 19 ст. служыла палітычнай турмой. Тут знявольваліся дзекабрысты, петрашэўцы, В. Дунін-Марцінкевіч, Паўлюк Багрым. Крэпасць была месцам паўстання салдатаў дысцыплінарнага батальёна (1905).

Напачатку 1918 года крэпасць была занятай І Польскім Корпусам пад кіраўніцтвам ген. Юзэфа Доўбара-Мусніцкага. Да мая 1918 года яна з'яўлялася галоўнай сядзібай Корпусу і сталіцай тэрыторыі пад польскай адміністрацыяй, у склад якой уваходзіў горад Бабруйск і яго наваколлі. У маі немцы вымусілі дэмабілізацыю польскіх войскаў і занялі крэпасць.

У крэпасці знаходзіліся польскі лагер для ваеннапалонных чырвонаармейцаў (19191920), нямецкі канцлагер у час 2-й сусветнай вайны (забітыя і замораныя голадам каля 40 тыс. савецкіх вайскоўцаў і каля 40 тыс. цывільных людзей з наваколля).

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Скрыпка М. Цытадэль над Бярэзінай // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №4, 1987. С.18—19.
  • Піваварчык С. Беларусь у фартыфікацыйным ўмацаванні Расійскай Імперыі. ― Гродна, 2004.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах