Касцёл Святых Пятра і Паўла (Бешанковічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святых Пятра і Паўла
55°02′49″ пн. ш. 29°27′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Бешанковічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Благачынне Лепельскі дэканат 
Будаўніцтва 20112019 гады
Map

Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Энгельса, 11[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла (1913)

У 1650-м годзе Казімір Леў Сапега пабудаваў у паселішчы першы вядомы каталіцкі касцёл. У 1876 годзе на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага ксяндзом Ляскоўскім на сродкі ксяндза Кярсноўскага, быў пабудаваны драўляны двухвежавы касцёл пад тытулам Святога Казіміра Каралевіча і Святога Арханёла Рафала. Храм меў чатыры алтары з абразамі Езуса Укрыжаванага, Найсвяцейшай панны Марыі і Святога Антонія. Драўляны касцёл быў разбураны камуністычнымі ўладамі[2].

Сучасная парафія ў Бешанковічах была зарэгістравана 10 жніўня 2000 года. 1 ліпеня 2011 года быў зацверджаны праект і распачата будаўніцтва.

2 кастрычніка 2011 года быў урачыста асвечаны і ўмараваны краевугольны камень. Урачыстасць узначаліў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін у саслужэнні пробашча кс. Славаміра Самковіча, канцлера віцебскай курыі кс. Аляксандра Дулінца, кс. Алега Буткевіча з Віцебска, кс. Андрэя Бульчака з Чашнікаў, дыякана Данілы Сваяка. Падчас набажэнства таксама быў умураваны, разам з каменем, эрэкцыйны акт[3].

29 чэрвеня 2019 года касцёл быў асвячоны біскупам віцебскім Алегам Буткевічам[4].

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Казімір Гваздовіч
  • Павел Самсонаў
  • Славамір Самковіч
  • Алег Буткевіч
  • Аляксандр Півавар

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]