Кацярына Вадстэнская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кацярына Вадстэнская
Sankta Katarina, skulptur i Trono kyrka, STF1923.jpg
Нараджэнне:

1331(1331)

Смерць:

24 сакавіка 1381(1381-03-24)

Шануецца:

каталіцкай царквой

Кананізавана:

24 сакавіка

Кацярына Вадстэнская (шв. Katarina av Vadstena, Katarina Ulfsdotter; Катарына Ульфсдотэр; 133124 сакавіка 1381) — святая Рымска-Каталіцкай Царквы ордэна брыгітак.

Бацькам Кацярыны быў Ульф Гудмарсан, маці святая Брыгіта, якія акрамя Кацярыны мелі яшчэ сем дзяцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за рыцара Эгарда ван Кюрэна. З яго дазволу Кацярына разам з маці ў 1350 годзе адправілася ў вандроўку ў Рым. Муж Кацярыны неўзабаве памёр, і Кацярына засталася ў Рыме, дзе яна пісала рэлігійныя працы. Нягледзячы на тое, што да яе сваталіся шматлікія багатыя рымскія жаніхі, больш замуж яна не выйшла і дапамагала маці ў арганізацыі ордэна брыгітак. Стала першым кіраўніком Вадстэнскага манастыра, хоць і не была манахіняй. Пасля смерці маці Кацярына зацвердзіла ў Рыме статут ордэна і дамагалася яе кананізацыі, якая адбылася ў 1391 году, праз 10 год пасля смерці Кацярыны.

У 1484 году рымскі папа Інакенцій VIII дазволіў лічыць Кацярыну святой, негледзячы на гэта сам працэс кананізацыі ніколі не быў скончаны з-за Рэфармацыі ў Швецыі. У 1489 яе моцы былі змешчаны ў раку і перанесены ў Вадстенский манастыр. Рымска-Каталіцкая Царква шануе яе 24 сакавіка (у дзень яе смерці), а шведская лютэранская2 жніўня.

Спасылкі [правіць]