Брыгіта Шведская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брыгіта Шведская
Heliga Birgitta på ett altarskåp i Salems kyrka.jpg
Нараджэнне:

1303(1303)
Фінстад, Швецыя

Смерць:

23 ліпеня 1373(1373-07-23)
Рым, Італія

Кананізавана:

1391

Брыгіта Шведская, Біргіта (шв. Birgitta; 1303, Фінстад, Швецыя - 23 ліпеня 1373, Рым, Італія) — каталіцкая святая, заснавальніца ордэна брыгітак, апякунка Еўропы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Брыгіта нарадзілася ў 1303 годзе ў арыстакратычнай шведскай сям'і, яе бацька быў кіраўніком адной з буйных і значных шведскіх абласцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага двараніна Ульфа Гудмарсана, у сямейным жыцці мела 8 дзяцей, адна з дачок св. Брыгіты была пазней праслаўлена, як Святая Кацярына Шведская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго развесціся з жонкай. Не паспеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго смерці Брыгіта і яе сям'я лічыла вінаватай каралеву.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на ​​тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяроддзі, Брыгіта з юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.

У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.

Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Св. Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швецыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімент VI з Авіньёна адхіліў прашэнне Св. Брыгіты.

У 1350 Брыгіта пераехала ў Рым, дзе жыла да самай смерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыццём і сваёй міласэрнасцю.

Кананізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1391 годзе яна была кананізавана Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Еўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Св. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons