Кацярына Васілеўна Аверкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Васілеўна Аверкава
Дата нараджэння 2 лютага 1984(1984-02-02) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр
Тэатр

Кацярына Васілеўна Аверкава (нар. 2 лютага 1984, г. Мінск) — беларуская актрыса, рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 2 лютага 1984 года ў г. Мінску[1].

У 1999 годзе скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. У 2001 годзе — тэатральны клас школы № 170 пад кіраўніцтвам Анатоля Касцецкага[1].

У 2007 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы» (майстэрня Барыса Луцэнкі)[1].

У 2000—2001 гг. працавала актрысай у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры. З 2006 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага[1].

У 2007—2010 гг. выкладала курсы «Майстэрства акцёра», «Музычна-рытмічнага выхавання» і «Псіха-фізічнага трэнінгу акцёра» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1].

У 2007—2009 гг. рэжысёрка Сучаснага мастацкага тэатра, з 2009 года — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З верасня 2010 года — галоўная рэжысёрка Магілёўскага драматычнага тэатра[1].

Тэатральныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Екатерина Аверкова. Кино-Театр.Ру. Праверана 26 снежня 2023.