Кацілава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацілава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,87 км
Шырыня 0,59 км
Плошча 0,45 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,6 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,215 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 32,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Кацілава (Беларусь)
Кацілава
Кацілава
Кацілава (Віцебская вобласць)
Кацілава
Кацілава
Map

Кацілававозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Кацілава, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,59 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя — 1,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,81 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Плошча вадазбору 32,8 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад пашай, на захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя ці тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй 30—50 м, пад лугам. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, глыбей высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Сцёк у возера Ворань. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці каля 30 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 6—7. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]