Качуча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фані Эльслер танцуе качучу. Літаграфія 1836 года.

Качуча (ісп.: cachucha — маленькая лодка) — іспанскі народны танец.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Качуча з’яўляецца андалускім танцам сольнага выканання ў 3/4 або 3/8 такту, падобным з балеро. Паходзіць з паўднёва-іспанскай правінцыі Кадыс (па іншых дадзеных — з Кубы). Традыцыйна качучу могуць танчыць як мужчыны, так і жанчыны. Звычайна танец суправаджаецца стукам кастаньет і прытаптываннем абцасаў (цапатэада).

У XIX стагоддзі качуча была адным з любімых танцаў, якія выконваліся на розных сцэнах Еўропы. У тэатры качуча ўпершыню з’яўляецца ў балеце да оперы «Дзева возера  (англ.)» (1812), затым — у балеце Жана Каралі «Кульгавы нячысцік  (руск.)» (1836), дзе яе танчыла балерына Фані Эльслер — у яе выкананні гэты танец стаў сапраўднай сенсацыяй. Гэтую качучу таксама танчыла Люсіль Гран, а пазней у 1910 годзе — Ганна Паўлава.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.636