Ганна Паўлаўна Паўлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганна Паўлава)
Ганна Паўлаўна Паўлава
руск.: Анна Павловна (Матвеевна) Павлова
Дата нараджэння 12 лютага 1881(1881-02-12)[1] ці 31 студзеня (12 лютага) 1881[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1931(1931-01-23)[2][3][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Victor Dandré[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, харэограф, рэдактар, silent film actor
Гады актыўнасці з 1899
Узнагароды
ордэн Акадэмічных пальмаў
IMDb ID 0667816
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Паўлаўна (Мацвееўна) Паўлава (31 студзеня (12 лютага) 1881, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 23 студзеня 1931, Гаага, Нідэрланды) — руская артыстка балета, адна з найвялікшых балерын XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці Ганны Паўлавай, прачка Любоў Фёдараўна Паўлава, была замужам за адстаўным салдатам Мацвеем Паўлавым, аднак біёграфы сыходзяцца на тым, што Ганна Паўлава была пабочнай дачкой Любові Фёдараўны і вядомага чыгуначнага падрадчыка і маскоўскага банкіра Лазара Палякова.

Пасля заканчэння Ваганаўскага вучылішча, у 1899 годзе была прынята ў трупу Марыінскага тэатра. Танцавала партыі ў класічных балетах «Шчаўкунок», «Канёк-Гарбунок», «Раймонда», «Баядэрка[ru]», «Жызэль[ru]». У 1906 годзе стала вядучай танцоўшчыцай трупы.

Вялікі ўплыў на яе выканальніцкую манеру аказала сумесная праца з балетмайстрам А. Горскім і асабліва М. Фокіна. Ганна Паўлава выконвала галоўныя ролі ў балетах М. Фокіна «Шапеніяна[ru]», «Павільён Арміды», «Егіпецкія ночы» і інш

У 1907 годзе на дабрачынным вечары ў Марыінскім тэатры Ганна Паўлава ўпершыню выканала пастаўленую для яе М. Фокіна харэаграфічную мініяцюру «Лебедзь» (пазней «памірае лебедзь»), якая стала пасля адным з сімвалаў рускага балета XX стагоддзя. У 1909 годзе ўдзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева ў Парыжы, якія паклалі пачатак яе сусветнай вядомасці. Афіша працы В. Сярова з сілуэтам А. Паўлавай стала назаўжды эмблемай «Рускіх сезонаў». З 1910 гастралявала са сваёй трупай у многіх краінах свету, сцвярджаючы традыцыі рускай танцавальнай школы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод лепшых партый — Нікія («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса, 1902), Жызэль («Жызэль[ru]» А. Адана, 1903), Бінт-Анта («Дачка фараона» Ч. Пуньі, 1906) і інш. Праславілася ў харэаграфічным эцюдзе «Памірае лебедзь» на музыку К. Сен-Санса. Мастацтва Г. Паўлавай вызначалася музычнасцю, эмацыянальнай дзейснасцю танца, псіхалагічнай змястоўнасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Яе артыстычная дзейнасць адрадзіла інтарэс да балетнага мастацтва ва ўсім свеце.

Зноскі

  1. а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б в Павлова Анна Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Anna Pavlova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]