Кашталяны вендэнскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кашталян вендэнскі — дзяржаўная пасада ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініуме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест кашталяна вендэнскага была створана пасада кашталяна інфлянцкага.

Кашталяны вендэнскія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Ежы Шонкінг 1599 10 лістапада
1605
Памер
Готард Ян Тызенгаўз 30 студзеня
1621
1634 Паступіў на дорпацкага ваяводу
Мікалай Корф 1 ліпеня
1634
19 лютага
1643
Паступіў на вендэнскага ваяводу
Мікалай Глямбоцкі 1643 1647 Памёр
Генрык Кашоўскі 13 чэрвеня
1647
1677 Страціў пасаду пры стварэнні
Інфлянцкага ваяводства

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]