19 лютага
З пляцоўкі Вікіпедыя.
19 лютага — пяцідзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі [правіць]
- 1236: Папа Рыгор IX абвясціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.
- 1861: Маніфест аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.
- 1878: Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.
- 1910: Арганізавана першая беларуская вечарынка ў Гродне.
- 1918: Выканкам і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ў загадзе №1 абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».
- 1918: Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай.
- 1989: Адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Мінску, арганізаваны Беларускім народным фронтам.
- 2008: Фідэль Кастра падаў у адстаўку з пасадаў кіраўніка Дзяржрады і галоўнакамандуючага войскам Кубы.
Нарадзіліся [правіць]
- 1473: Мікалай Капернік, польскі астраном, матэматык (пам. 24.5.1543)
- 1767: Юзаф Пешка, польскі і беларускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму (пам. 4.9.1831)
- 1859: Свантэ Аўгуст Арэніус, шведскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1864: Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 21.2.1939)
- 1887: Янка Пазняк, беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык (пам. 1939)
- 1890: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, паэт (пам. 6.5.1926)
- 1908: Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька С. С. Шушкевіча (пам. 1.2.1991)
- 1924: Лі Марвін, амерыканскі кінаакцёр
- 1953: Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, 55-ы прэзідэнт Аргенціны
- 1977: Джанлука Дзамброта, італьянскі футбаліст
Памерлі [правіць]
- 1837: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург
- 1952: Кнут Гамсун, нарвежскі пісьменнік
- 1993: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (нар. 25.6.1932)
- 1997: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар
- 2008: Ягор Летаў, рускі рок-музыкант (нар. 10.9.1964)
Святкуюць [правіць]
- Сусветны дзень кітоў
Арменія - Дзень дарэння кніг
Кыргызстан - Дзень супрацоўніка фінансавай паліцыі
Туркменістан - Дзень дзяржаўнага сцяга