Кварта (посуд)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кварта, посуд)

Ква́рта — закрытая пасудзіна (бутэлька) з прамавугольным ці квадратным у плане донцам, завершаная кароткай шыйкай з вузкім рыльцам.

На тэрыторыі Беларусі кварты знойдзены археолагамі ў пластах XIII ст. ў Навагрудку і в.Збароў Рагачоўскага раёна, XIV ст. на Лідскім замку, XVI ст. — у Лагойску, XVII ст. — у Мінску, Магілёве і іншых. На тэрыторыі Украіны і Расіі бутэлькі падобнай формы раней XVII ст. невядомы. Паводле беларускага мытнага інвентара 1605 г., праз Гродна везлі ў Польшчу менавіта “кварты”, а не віно, воцат ці алей аб’ёмам з кварту. У даным выпадку назва паходзіць ад лацінскага “quarte” — чатырохбаковы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горбачевский Н. Археографический календарь на две тысячи лет (325 – 2324) по юлианскому счислению и на семьсот сорок два года (1583 – 2324) по григорианскому счислению. — Вильна, 1869.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 2 тамах. Том 2: Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя; Мастак З.Э.Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. – С.
  • Копысский З. Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. — Мн.: Наука и техника, 1966.
  • Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло XIX – пачатку XX стст / Рэдактар В.Г.Гаўрылаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 143 с.
  • Яніцкая М. М. Вытокі шкларобства Беларусі. – Мн., 1980.
  • Słownik terminologiczny sztuk pięknych. — 2 wyd. — Warszawa, 1976.