Кебаб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ціка-кебаб і люля-кебаб з бараніны, прыгатаваныя ў горадзе Губа, паўночна-ўсходняя частка Азербайджана

Кеба́б, каба́б, кабо́б, кяба́б або кавап (ад перс.: کباب, kabâb — «смажанае мяса») — агульная назва папулярных страў са смажанага мяса ў краінах Блізкага Усходу, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.

У англамоўных краінах кебаб прынята называць шыш-кебаб (шашлык), які падаецца на шампурах,[1] або дзёнер-кебаб (шаверму, шаурму) — мясную стружку са слаёнага мяса, якое абсмажваюць на вертыкальным ражне. На Блізкім Усходзе, аднак, разнавіднасцяў кебаба значна больш: смажаны кебаб, кебаб на грылі, стравы з тушаных кавалачкаў мяса рознага памеру і нават фаршу; кебаб падаецца ў глыбокіх і маленькіх талерках, а таксама ў выглядзе сэндвічаў. Традыцыйна для кебаба выкарыстоўваецца бараніна, але, у залежнасці ад мясцовых традыцый і звычаяў, гэта можа быць таксама ялавічына, казляціна, кураціна або свініна; рыба і морапрадукты; асновай для вегетарыянскага кебаба служаць тофу і фалафель. Як і іншыя мясцовыя стравы, прывезеныя падарожнікамі, кебаб стаў часткай паўсядзённай кухні ў многіх краінах свету.

Кебабам таксама называюць стравы з тушанага мяса, такія як тас-кебаб (bowl kebab). У Егіпце кебабам-хала называюць страву з тушанай з цыбуляй ялавічыны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]