Клод Віньён
Клод Віньён | |
---|---|
фр.: Claude Vignon | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр, рысавальнік, майстар афорту, дызайнер |
Дата нараджэння | 19 мая 1593[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1670[2][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Charlotte de Leu[d] і Geneviève Ballard[d] |
Дзеці | Philippe Vignon[d], Charlotte Vignon[d] і Claude-François Vignon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Віньён (фр. Claude Vignon; 1593, Тур — 1670, Парыж) — французскі мастак эпохі барока, прыдворны жывапісец Людовіка XIII.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Клод Віньён нарадзіўся ў багатай сям’і ў Туры. Вывучаў жывапіс у Парыжы ў Жакоба Бюнеля. У 1610 годзе з’ехаў у Рым, дзе пад уплывам творчасці Караваджа, асвойваў тэхніку святлаценю. У 1616 годзе Віньён вярнуўся ў Францыю, дзе стаў членам Парыжскай гільдыі мастакоў. На наступны год ён зноў адправіўся ў Рым; пазней таксама працаваў у Іспаніі.
Вярнуўшыся ў 1623 годзе ў Францыю, ажаніўся ў 1624 годзе з Шарлотай дэ Лё, дачкой гравёра Тома дэ Лё. Неўзабаве пасля вяртання ў Парыж заняў пасаду прыдворнага мастака. Пісаў палотны па замове Людовіка XIII і кардынала Рышэльё для палацаў Луўр і Пале-Раяль.
Карціны К. Віньёна сёння можна ўбачыць ва ўсіх буйных мастацкіх музеях свету.
Зноскі
- ↑ Bassani P. P. Claude Vignon // Vignon, Claude // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T089490
- ↑ Claude Vignon
- ↑ Claude Vignon // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.