Пале-Раяль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пале-Раяль (фр.: Palais Royal - «каралеўскі палац») — плошча, палац і парк, размешчаныя ў Парыжы насупраць паўночнага крыла Луўра.
Кардынальскі палац [правіць]
Нягледзячы на назву, палац быў пабудаваны па праекце Жака Лемерсье для кардынала Рышэльё і спачатку называўся кардынальскім. Пасля смерці Рышэльё палац заняла ўдава Ганна Аўстрыйская з юным Людовікам XIV, потым тут пасяліўся кардынал Мазарыні.
Рэзідэнцыя герцагаў Арлеанскіх [правіць]
Пры Людовіку XIV і яго пераемніках палац служыў гарадской рэзідэнцыяй герцагаў Арлеанскіх, і ў маленстве Людовіка XV менавіта адсюль прынц-рэгент вёў кіраванне ўсёй Францыяй. У адным з флігеляў «Кароль-Сонца» пасяліў сваю фаварытку герцагіню дэ Лавальер; там яна нарадзіла двух пазашлюбных сыноў караля.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пале-Раяль
| Гэта пачатак артыкула пра Францыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Рэзідэнцыі французскіх каралёў | ||
|---|---|---|
| Сталічныя |
|
|
| Іль-дэ-Франс |
|
|
| У рэгіёнах |
|
|